Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Давосе пачаўся эканамічны форум


У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў - крызыс ў эўразоне і яго ўплыў на сытуацыю ва ўсясьветнай эканоміцы.

У Давосе (Швэйцарыя) сёньня пачаў працу штогадовы Ўсясьветны эканамічны форум. У ім удзельнічаюць каля 2600 бізнэсоўцаў, палітыкаў, навукоўцаў зь дзясяткаў краін.

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў - крызыс ў эўразоне і яго ўплыў на сытуацыю ва ўсясьветнай эканоміцы. Будуць абмяркоўвацца таксама праблемы рэгуляцыі фінансавых рынкаў, сацыяльныя наступствы эканамічных рэформаў, пытаньні сацыяльна-эканамічнай стратэгіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG