Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сарказі падпіша закон аб генацыдзе армянаў праз два тыдні


Акцыя падзякі ля францускага пасольства ў Ерэване, 24 студзеня 2012 году
Акцыя падзякі ля францускага пасольства ў Ерэване, 24 студзеня 2012 году
Закон аб крымінальнай адказнасьці за адмаўленьне генацыду армянаў у Асманскай імпэрыі будзе падпісаны прэзыдэнтам Францыі на працягу двух тыдняў — пра гэта паведаміла канцылярыя Нікаля Сарказі.

Пасьля таго, як францускі парлямэнт ухваліў закон, прэм’ер-міністар Турцыі Рэджэп Эрдаган назваў яго «дыскрымінацыйным і расісцкім». Турэцкі прэм’ер прыгразіў Францыі мерамі ў адказ. Турцыя ўжо прыпыніла вайсковае і — часткова — эканамічнае супрацоўніцтва з Францыяй.

Закон прадугледжвае для парушальнікаў пазбаўленьне волі тэрмінам да году і штраф у памеры 45 тысяч эўра.

Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі 18 студзеня накіраваў ліст турэцкаму прэм’еру, у якім падкрэсьліў, што закон не накіраваны супраць паасобнай дзяржавы, і заклікаў Анкару ўлічваць «агульныя інтарэсы», што лучаць Турцыю з Францыяй.

У Ерэване сёньня сотні людзей прыйшлі да пасольства Францыі з кветкамі — на знак падзякі за прыняцьце закону.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG