Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сікорскі: «Без вызваленьня палітвязьняў дыялёг зь Беларусьсю немагчымы»


Пра гэта міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі напісаў у адказе на ліст сваякоў беларускіх палітвязьняў. Актывісты ініцыятывы «Вызваленьне», створаная роднымі палітзьняволеных, зьвярнуліся да кіраўнікоў МЗС краін Эўразьвязу з просьбай паспрыяць вызваленьню беларускіх вязьняў сумленьня.


Радаслаў Сікорскі даслаў адказ, у якім, ў прыватнасьці, гаворыцца:

«Польшча ніколі ня будзе абыякавай да гэтых бесчалавечныя дзеяньняў, асабліва, прымаючы пад увагу аналягічны гістарычны вопыт польскіх апазыцыянэраў і іх сем’яў.

Польшча ніколі ня будзе абыякавай да гэтых бесчалавечныя дзеяньняў

Эўразьвяз рашуча асуджае гэтыя рэпрэсіўныя акты і заклікае да неадкладнага вызваленьня ўсіх незаконна асуджаных. Без іх вызваленьня і поўнай рэабілітацыі дыялёг паміж ЭЗ і Беларусьсю ня будзе магчымы ні ў якой форме. Санкцыі ЭЗ у дачыненьні да беларускіх уладаў ня будуць перагледжаныя, пакуль не спыняцца парушэньні правоў чалавека.

Дазвольце мне таксама запэўніць вас у тым, што Польшча будзе працягваць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці. Сёньня мы працуем над стварэньнем новага інструмэнта Эўразьвязу — Эўрапейскага Фонду за дэмакратыю, які, як мы спадзяемся, пачне сваю працу ў гэтым годзе.

Мы па-ранейшаму поўныя рашучасьці спрыяць дэмакратызацыі ў вашай краіне і мы настойваем на неадкладным вызваленьні і рэабілітацыі ўсіх палітвязьняў, уключаючы Андрэя Саньнікава, Мікалая Статкевіча і іншых», паведамляе сайт «Хартыя-97».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG