Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад ліпеня ў Менску будзе новы амбасадар Вялікабрытаніі


У ліпені сёлета Брус Бакнэл зьменіць Розмары Томас на пасадзе амбасадара Вялікабрытаніі ў Менску, паведаміў сайт Міністэрства замежных справаў Вялікабрытаніі --> http://www.fco.gov.uk/en/news/latest-news/?view=News&id=719881882 .

«Я рады магчымасьці служыць як амбасадар у Беларусі. Беларусі належыць важная роля ў тым, каб дапамагчы стварыць агульную прастору ў Эўропе для прасоўваньня міру і заможнасьці», — сказаў Брус Бакнэл пасьля свайго новага прызначэньня.

Раней Бакнэл, кар’ерны дыплямат з 1985 году, працаваў у брытанскіх дыпляматычных прадстаўніцтвах у Амане, Міляне і Мадрыдзе ды на шэрагу пасадаў у МЗС у Лёндане.

Розмары Томас ўступіла на пасаду амбасадара Вялікабрытаніі ў Беларусі ў верасьні 2009 году. Яна, як і Бакнэл, таксама кар’ерны дыплямат. Працуе ў МЗС Вялікабрытаніі з 1991 году. За час службы ў Менску ўдзельнічала ў акцыі "Беларуская дыктоўка", выступала за рэабілітацыю палітвязьняў, сустракалася з блізкімі і сваякамі палітвязьняў, выказвала ім сваю падтрымку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG