Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпікерам парлямэнту Эгіпту абраны адзін зь лідэраў «Братоў-мусульманаў»


Саад аль-Кататні
Саад аль-Кататні

Сьпікерам ніжняй палаты парлямэнту Эгіпту на яе першым пасьля выбараў пасяджэньні абраны адзін зь лідэраў руху «Браты-мусульмане» Саад аль-Кататні.

За яго прагаласавалі 399 з 496 дэпутатаў. Выступаючы, новы сьпікер паабяцаў спрыяць пабудове «дэмакратычнага і сучаснага Эгіпту».

Ісламісты з Партыі свабоды і справядлівасьці, зьвязанай з «братамі-мусульманамі», і партыі «Аль-Нур» кантралююць больш за дзьве траціны месцаў у парлямэнце, выбары ў які праводзіліся зь лістапада па студзень упершыню пасьля зьвяржэньня прэзыдэнта Хосьні Мубарака.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG