Паводле інфармацыі Інтэрфаксу, у падпісных лістах, пададзеных Яўлінскім, выяўлена больш за чвэрць несапраўдных подпісаў.
Тыя самыя крыніцы паведамляюць, што у бізнэсоўца Міхаіла Прохарава, які таксама мае намер удзельнічаць у прэзыдэнцкай кампаніі, забракаваных подпісаў крыху менш за 5%, і Прохараў можа быць зарэгістраваны кандыдатам.
Ужо зарэгістраваныя кандыдатамі ў прэзыдэнты прэм’ер-міністар Уладзімір Пуцін, кіраўнік кампартыі Генадзь Зюганаў, лідэр партыі «Cправедливая Россия» Сяргей Міронаў і старшыня ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі.
Поўны сьпіс кандыдатаў будзе вядомы 29 студзеня.