Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ ізноў пашырыць беларускі "чорны сьпіс"


Сытуацыя ў Беларусі абмяркоўваецца 23 студзеня на пасяджэньні Рады міністраў Эўразьвязу ў Брусэлі.

Акрамя сытуацыі ў Беларусі, міністры замежных спраў ЭЗ плянуюць абмеркаваць становішча ў Іране, Бірме, Сырыі, Эгіпце, на Блізкім Усходзе і ў Судане.

12 студзеня дырэктар упраўленьня па пытаньнях «Усходняга партнэрства» супольнай зьнешнепалітычнай службы ЭЗ Гунар Віганд заявіў, што Эўразьвяз зьбіраецца пашырыць санкцыі ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў.

«Спадзяюся, што мы можам хутка дасягнуць згоды з краінамі-сябрамі ЭЗ адносна гэтага ў бліжэйшыя тыдні», — сказаў Віганд на пасяджэньні камітэту па пытаньнях замежных спраў Эўрапарлямэнту.

У Эўразьвязе таксама разглядаецца магчымасьць пашырэньня сьпісу беларускіх прадпрыемстваў, якія падпадуць пад санкцыі.

Рашэньне пашырыць санкцыі можа быць ухваленае на сёньняшнім пасяджэньні Рады міністраў.

Палітычнае рашэньне пра візавыя і эканамічныя санкцыі супраць Беларусі было прынятае Радай ЭЗ 31 студзеня 2011 г. Міністры замежных спраў краін Эўразьвязу зацьвердзілі сьпіс беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэньні правоў чалавека падчас прэзыдэнцкай кампаніі. Гэтым асобам забаронена наведваць тэрыторыю ЭЗ, а іх рахункі і маёмасьць у краінах Эўразьвязу павінны быць замарожаныя.

Першапачаткова ў сьпісе было 158 імёнаў. Пасьля Рада ЭЗ неаднаразова пашырала гэты сьпіс. Цяпер уезд у Эўразьвяз забаронены больш як 200-м беларускіх чыноўнікам, нагадвае БелаПАН.

Падрабязнасьці — пазьней на сайце «Свабоды».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG