Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя вырашае, ці браць удзел у парлямэнцкіх выбарах


23 студзеня «кааліцыя шасьці» плянуе падпісаць пагадненьне пра сумесныя дзеяньні падчас выбарчай кампаніі ў ПП НС.

Намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч заявіў «Свабодзе», што праект пагадненьня ўжо падрыхтаваны. Папярэдне прайшлі шэраг кансультацыяў і сустрэч.

«Іх мэтай было якраз узгадненьне формаў і мэтадаў дзейнасьці, каб максымальна скарыстаць выбарчую кампанію для вырашэньня шэрагу задачаў. Найперш — вызваленьне палітвязьняў, дэмакратызацыя выбарчых працэдураў і камунікацыя з насельніцтвам» — адзначыў Юрась Губарэвіч.

У «кааліцыю шасьці» уваходзяць:

  • АГП
  • БНФ
  • Партыя левых «Справядлівы сьвет»
  • аргкамітэт ў справе стварэньня Партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя»
  • рух «За свабоду»
  • грамадзянская кампанія «Гавары праўду».

Падрабязнасьці — пазьней на сайце «Свабоды»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG