Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Харватыі сёньня – рэфэрэндум пра ўступленьне ў ЭЗ


Плякат з надпісам «Мы ўсе будзем купленыя» з нагоды ўступленьня краіны ў ЭЗ вісіць над уваходам у старажытны палац у харвацкім горадзе Спліт.
Плякат з надпісам «Мы ўсе будзем купленыя» з нагоды ўступленьня краіны ў ЭЗ вісіць над уваходам у старажытны палац у харвацкім горадзе Спліт.

У Харватыі сёньня – рэфэрэндум пра ўступленьне гэтай краіны ў Эўрапейскі Зьвяз у 2013 годзе.

Па выніках апытаньняў грамадзкай думкі, большасьць жыхароў краіны падтрымліваюць далучэньне да ЭЗ.

Тым ня менш, у суботу ў харвацкай сталіцы Заграбе каля тысячы прыхільнікаў нацыяналістаў правялі дэманстрацыю пратэсту супраць эўрапейскай інтэграцыі. У сутыкненьнях з паліцыяй былі параненыя некалькі чалавек, яшчэ трое – затрыманыя.

Летась Харватыя падпісала пагадненьне аб уступленьні ў Эўразьвяз у ліпені 2013 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG