Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нігерыя: больш за 160 ахвяр тэракту


У Нігерыі колькасьць ахвяр тэрактаў у горадзе Кано, паводле апошніх зьвестак, перавысіла 160. У бальніцы працягваюць паступаць целы загінулых.

Увечары ў пятніцу ў Кано – найбуйнейшым горадзе на поўначы краіны, дзе жывуць пераважна мусульмане, адбылося каля двух дзесяткаў выбухаў. Мэтамі нападаў былі паліцэйскія ўчасткі і іншыя ўрадавыя ўстановы. Нападнікі ўступілі ў перастрэлку з паліцэйскімі. У горадзе распачалася паніка. У Кано ўведзеная кругласутачная камэнданцкая гадзіна.

Прадстаўнік "Бока Харам" заявіў, што тэракты ўчынілі баевікі гэтай радыкальнай групоўкі. Паводле яго слоў, арганізацыя помсьціць уладам за арышты сваіх актывістаў. За апошні месяц "Бока Харам" арганізавала сэрыю нападаў на хрысьціянскія храмы на поўначы Нігерыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG