Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце. Тысяча подпісаў за чыстае паветра


Ганна Канюс
Ганна Канюс

Берасьцейскія актывісты кампаніі «Гавары праўду» накіравалі ў гарвыканкам больш за тысячу подпісаў пад зваротам, у якім патрабуецца вырашыць праблему нядобрых пахаў у горадзе.

Актывістка кампаніі Ганна Канюс тлумачыць, што збор подпісаў праходзіў у межах акцыі «За чыстае паветра». Спадарыня Канюс кажа, што ачышчальныя збудаваньні, якія разьмешчаныя ля Берасьця, даўно не мадэрнізаваліся, і таму берасьцейцаў непакояць нядобрыя пахі:

«Апошні час мы фактычна штодзённа сутыкаемся з праблемай, якую самастойна вырашыць ня можам. Гэтая праблема — смурод. Нядобры пах у горадзе, асабліва ўвечары і ўначы. Ён запаўняе прыбярэжныя раёны нашага гораду, трапляе ў кватэры. Гэта ня толькі дыскамфорт, але і пагроза для здароўя, бо такі пах выклікае нэгатыўныя рэакцыі арганізму».

У сувязі з гэтым актывісты патрабуюць «у адпаведнасьці з законам аб санітарна-гігіенічным дабрабыце насельніцтва правесьці неабходныя мерапрыемствы для ліквідацыі смуроду ў Берасьці».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG