Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве адкрылася фотавыстава «Страху няма»


Магілёўскае рэгіянальнае прадстаўніцтва няўрадавай арганізацыі «Рух «За свабоду» 19 студзеня разгарнула ў сваім офісе фотавыставу «Страху няма». На двух дзясятках аматарскіх фотаздымкаў — палітычныя акцыі, якія адбываліся ў Беларусі ў розныя часы. Аўтары фота — удзельнікі гэтых акцыяў.

19 студзеня на адкрыцьцё выставы ў невялікую сядзібу прадстаўніцтва прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек. Выставу прэзэнтавалі як праект аднайменнай кампаніі, якую праводзіць кааліцыя «Беларускі выбар». Выстава перасоўная. Яе ўжо пасьпелі пабачыць у Гомелі.
Натальля Міцкавец адкрыла выставу.
Натальля Міцкавец адкрыла выставу.

«Мы спадзяемся, што гэтай выставай зробім свой унёсак у пераадоленьне страху ў грамадзтве. Пакуль людзі баяцца адкрыта абмяркоўваць праблемы. Пра іх кажуць на кухнях. Перамагчы страх, які пануе ў краіне, зразумела, можна любымі спосабамі — альбо ўласным прыкладам, альбо сатырай ды гумарам. Можна таксама й мэдыйнымі сродкамі — такімі, як гэтая выстава. На ёй сабраныя фотаздымкі людзей, якія ўдзельнічалі ў палітычных акцыях і не баяліся фатаграфаваць тое, што адбывалася вакол.

Мы абвяшчаем конкурс, на які фотамайстры з нашага рэгіёну могуць дасылаць свае працы. Лепшыя зь іх папоўняць выставу «Страху няма», — казала, адкрываючы выставу, адказная сакратарка прадстаўніцтва Натальля Міцкавец.


Людзі, якія прыйшлі на выставу, разглядалі фотаздымкі зь цікавасьцю, але са стрыманай рэакцыяй. Пільна ўглядаліся ў тое, што зафіксавана на іх. Адзін з наведнікаў офісу прызнаўся, што шукае на здымках сябе альбо сваіх знаёмцаў. Сам у палітычных акцыях даўно ня ўдзельнічае, бо пабойваецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG