Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай падкажа


Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты гэтым разам пагадзіліся, што да кітайскіх інвэстыцыяў у эканоміку Беларусі.

Саўка:
Так вот, спасіба, таварышы кітайцы!
Вы нас, тока прашу вас, не кідайце.
Вы ўсё нам расталкуйце, аб’ясьніце
А посьле стройце тауны і сіці.

Грышка:
Вы нас, такіх няшчасных, пашкадуйце!
Фундуйце, інвэстуйце, забудуйце.
А мы тут распаўсюдзім неадкладна
Цытатнік Мао масавым накладам.

Рэфрэн (разам):
Кітай падкажа
І дапаможа.
Кітай дасьць траншы,
Кітай дасьць грошы.
Нібы сваяк нам – краіна тая.
І мы навекі сябры з Кітаем.

Саўка:
С Амерыкай, глядзі ты, тожэ можна!
Тавар ідзе, дае дабро таможня…
У нас пачці што тожэ удалося,
Но Запад ставіць палкі у калёсы.

Грышка:
Наш з вамі падыход – ён вельмі блізкі.
Глядзіце – ў нас і Ленін, і Дзяржынскі.
А трэба – мы і Сталіна дастанем
У залежнасьці ад вашых пажаданьняў.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:57 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG