Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Латвіі ўхваліў рэфэрэндум і сабраўся ў адстаўку


Прызначаны на 18 лютага агульнанацыянальны рэфэрэндум аб наданьні расейскай мове статусу другой афіцыйнай мовы ў Латвіі павінен адбыцца.

Пра гэта заявіў сёньня прэзыдэнт краіны Андрыс Берзіньш. Раней Сэйм Латвіі большасьцю галасоў адмовіўся надаць расейскай мове такі статус. Аднак грамадзянская кампанія сабрала неабходную паводле закону колькасьць галасоў для правядзеньня рэфэрэндуму (пры патрэбных 10 працэнтах галасоў усіх выбарцаў было сабрана 12 працэнтаў). Зьмена статусу моваў у Латвіі азначала б зьмены ў канстытуцыі, таму «за» гэтае пытаньне павінна выказацца на рэфэрэндуме палова ўсіх выбарцаў (на сёньня гэта больш як 770 тысяч грамадзянаў). Раней прэзыдэнт Берзіньш таксама заяўляў, што калі адбудзецца зьмена моўнага статусу, ён сыдзе ў адстаўку.

Яшчэ на гэтую тэму:

Латыскую мову страшыць прыклад беларускай
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG