Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін заявіў пра гатоўнасьць да дыялёгу з апазыцыяй


Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін на сустрэчы з кіраўнікамі СМІ ў сераду заявіў пра гатоўнасьць да дыялёгу з апазыцыяй, адзначыўшы, што апазыцыйныя прадстаўнікі сыходзяць ад дыскусій.

Пуцін паведаміў, што многія дзеячы культуры, якія прытрымліваюцца апазыцыйных поглядаў, адхілілі запрашэньне на нядаўнюю цырымонію ўручэньня ўрадавых прэмій.

Расейскі прэм'ер таксама заявіў аб гатоўнасьці да максымальнай празрыстасьці на прэзыдэнцкіх выбарах і паведаміў, што ён зацікаўлены ў выяўленьні рэальнага ўзроўню падтрымкі.

Адзначыўшы, што пры любым выніку выбараў застануцца незадаволеныя, Пуцін заклікаў паважаць любое рашэньне большасьці расейскіх грамадзян.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG