Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турцыя: пажыцьцёвы прысуд у справе аб забойстве журналіста


Грант Дынк падчас цырымоніі ўручэньня яму ўзнагароды 'Henri Nannen Prize', Гамбург, 12 траўня 2011 году
Грант Дынк падчас цырымоніі ўручэньня яму ўзнагароды 'Henri Nannen Prize', Гамбург, 12 траўня 2011 году
Суд у Стамбуле вынес вырак у справе аб забойстве турэцкага журналіста армянскага паходжаньня Гранта Дынка. Вінаватым у падбухторваньні да забойства журналіста прызналі Ясіна Хаяла — ён асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне.

Грант Дынк, рэдактар дзьвюхмоўнай турэцка-армянскай газэты «Агас», быў застрэлены ў Стамбуле ў 2007 годзе. Гнеў сярод часткі турэцкага грамадзтва выклікалі выказваньні Дынка, у якіх ён апісваў масавыя забойствы армянаў на пачатку XX стагодзьдзя як генацыд.

У леташнім ліпені суд пакараў забойцу журналіста Агюна Самаста 23-ма гадамі турмы. Дзясяткі інтэлектуалаў, палітыкаў і праваабаронцаў прайшлі сёньня маршам да будынку суду, патрабуючы ад уладаў прыцягнуць да адказнасьці дзяржаўных чыноўнікаў, якія, магчыма, стаяць за забойствам журналіста.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG