Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васіль Лепеш: У Беларусі вельмі проста быць каляровым


Госьць «Свабоды» – Васіль Лепеш, аўтар праекту «Апантаныя». Разам Магдай Пытлякоўскай ён зрабіў шэраг відэанарысаў пра актыўных у грамадзтве беларусаў.

Гэты цыкль дэманстраваўся на незалежным тэлеканале «Белсат», а ў сераду 18 студзеня адбудзецца яго паказ у Варшаве для польскай публікі.

Соўсь: На каго разьлічаны ваш праект? Хто вашы патэнцыйныя гледачы?

Лепеш: Там ёсьць рэпартажы пра такія сур'ёзныя арганізацыі, як «Наш дом», ёсьць зусім маладзёвыя арганізацыі, ёсьць ініцыятывы аднаго-двух чалавек. Ёсьць проста ініцыятыўныя людзі, якім за сорак, але яны як маладыя, як дзеці, калі робяць сваю справу. Таму няма такой канкрэтнай мэтавай аўдыторыі – альбо старыя, альбо маладыя. Мы самі сутыкнуліся з тым, што неабавязкова быць маладым, каб актыўна дзейнічаць. Для многіх менавіта пэнсійны ўзрост становіцца матывацыяй дзейнасьці. Зьяўляецца неверагодна шмат часу і – другая маладосьць. Мяне ў гэтым сэнсе ўразілі людзі зь Віцебску, якія менавіта хварэюць на тое, што робяць. Альбо саракагадовы мужчына, які два гады таму пазнаёміўся з кампутарам і ўжо займаецца кампутарнай бясьпекай арганізацыі. Альбо жанчына, якая апякуецца старымі бабулькамі, былымі вязьнямі нямецкіх канцлягераў. Яна з уласнае волі дапамагае яшчэ старэйшым жанчынам і атрымлівае ад гэтага неверагоднае задавальненьне.

Соўсь: Вы сьвядома абіраеце пазытыўныя прыклады на тле беларускай сытуацыі, якую многія лічаць даволі дэпрэсіўнай і ня надта аптымістычнай?

Лепеш: Так. Бо нас стаміла беларуская шэрая штодзённасьць. Усё такое нецікавае, неэфэктыўнае, неактыўнае, бессэнсоўнае, марнае. А пазытыву вельмі шмат, і пазытыўныя людзі з гэтай шэрасьці яшчэ больш выбіваюцца. У каляровай Эўропе цяжка быць каляровым. А ў Беларусі вельмі проста, дастаткова апрануць нешта чырвонае і выйсьці на вуліцу. І ты ўжо адрозьніваесься. А калі ты яшчэ нешта робіць пазытыўнае, станоўчае, карыснае, ты становісься яшчэ больш бачным у навакольлі. Гэта ўсё нас і матывавала для здымкаў.

Цалкам размову можна паслухаць тут:

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:22 0:00
Наўпроставы лінк


Рэпартажы:

"Апантаныя" нашым домам

"Апантаныя" стрыт-артам

"Апантаныя" птушкамі

"Апантаныя" традыцыяй

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG