Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане партыя Назарбаева атрымлівае 80 працэнтаў


Прэзыдэнт Нурсултан Назарбаеў з шалікам партыі Нур Атан.
Прэзыдэнт Нурсултан Назарбаеў з шалікам партыі Нур Атан.

Назіральнікі АБСЭ і СНД не сыходзяцца ў ацэнцы парляменцкіх выбараў у Казахстане.

Паводле міжнародных назіральнікаў АБСЭ, парляменцкія выбары ў Казахстане не адпавядалі дэмакратычным прынцыпам, улады кантралявалі працэс. Пры тым Казахстан нядаўна, на працягу 2010 году, старшыняваў ў арганізацыі. Група назіральнікаў ад СНД, наадварот, прызнала выбары дэмакратычнымі. Пра гэта заявіў сёньня ў Астане старшыня групы, прадстаўнік Беларусі Уладзімір Гаркун.

Выбары адбыліся ў нядзелю, у парлямэнт паводле папярэдніх вынікаў прайшлі тры партыі. Большасьць галасоў – 80 працэнтаў – атрымала кіруючая партыя Нур Атан. На другім месцы – партыя Ак Жол, зьвязаная з бізнэс-структурамі, на трэцім – Камуністычная народная партыя. Нурсултан Назарбаеў назваў вынікі выбараў «перамогай усяго народу Казахстана».

Апазыцыя заявіла пра шматлікія парушэньні. Сацыял-дэмакратычная партыя, адзіная са сьпісу неляяльных палітычных суб'ектаў, што была дапушчаная да выбараў, атрымала 1,59 працэнта. Для уваходжаньня ў мэджліс патрэбна пераадолець 7 працэнтны парог. Сацыял-дэмакраты заяўляюць, што рыхтуюць акцыі пратэсту ў Астане.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG