Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: папярэджаньне пракуратуры Рыгору Грыку не адмененае


Рыгор Грык
Рыгор Грык

Баранавіцкі актывіст Рыгор Грык атрымаў адказ зь Берасьцейскай абласной пракуратуры, якая не адмяніла вынесенае ў лістападзе папярэджаньне пракуратуры Баранавічаў за ўдзел у Народным сходзе.

Абласная пракуратура пакінула ў сіле вынесенае папярэджаньне, патлумачыўшы Рыгору Грыку, што ён мае права абскарджваць рашэньне ў судзе.

Рыгор Грык прасіў адмяніць вынесенае яму папярэджаньне аб недапушчальнасьці ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Ён сьцьвярджае, што 8 кастрычніка браў удзел не ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, а ў сустрэчы з дэпутатам гарсавету Аляксандрам Галькевічам.

Рыгор Грык кажа, што ня бачыць сэнсу абскарджваць папярэджаньне праз суд. Ён зьвязвае гэтае папярэджаньне і з тым, што часта падае заяўкі на правядзеньне пікетаў:

«Я напісаў у абласную пракуратуру і меў надзею, што ўсё-ткі ў нашай краіне ёсьць правасудзьдзе. А яны адказалі, што правільна мне баранавіцкі пракурор вынес папярэджаньне. Я пытаўся, чаму з усіх, хто быў на той сустрэчы, толькі мне вынесенае папярэджаньне. Але дакладнага адказу не атрымаў. Яны ведаюць, што я замаўляў пікеты супраць беззаконьня ў гэтай краіне. Я ня буду гэта абскарджваць, бо лічу, што ў нас пракуроры і судзьдзі не выконваюць закону. Я так разумею, што закон для іх — тое, што кажуць зьверху», — мяркуе Рыгор Грык.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG