Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пан Гі Мун – Асаду: «Перастаньце забіваць свой народ»


Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што прэзыдэнт Сырыі Башар Асад павінен «перастаць забіваць свой народ».

Выступаючы сёньня на канфэрэнцыі ў Лібане, Пан Гі Мун адзначыў, што шлях рэпрэсій вядзе ў тупік, і выказаў упэўненасьць у тым, што эра аўтарытарных рэжымаў ў арабскім сьвеце падыходзіць да канца.

Генэральны сакратар ААН падкрэсьліў, што сусьветная супольнасьць вітае палітычныя перамены ў Тунісе, Эгіпце, Лібіі і Емэне, дзе аўтарытарныя кіраўнікі былі скінутыя ў выніку народных выступаў.

У Сырыі масавыя беспарадкі не спыняюцца 10 месяцаў. За гэты час, паводле зьвестак ААН, загінулі больш за 5 тысяч чалавек. Сырыйскія ўлады сьцьвярджаюць, што 2 тысячы салдат урадавых сілаў былі забітыя «ўзброенымі тэрарыстамі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG