Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: урад спрабуе дамовіцца з вайскоўцамі


Вайсковае камандаваньне Пакістану на парлямэнцкім пасяджэньні 14 траўня 2011, прысьвечаным ліквідацыі Ўсамы бін Ладэна амэрыканскім спэцназам у прымесьці Ісламабаду. Камандуючы арміяй генэрал Ашфак Каяні – 2-і справа.
Вайсковае камандаваньне Пакістану на парлямэнцкім пасяджэньні 14 траўня 2011, прысьвечаным ліквідацыі Ўсамы бін Ладэна амэрыканскім спэцназам у прымесьці Ісламабаду. Камандуючы арміяй генэрал Ашфак Каяні – 2-і справа.

Прэзыдэнт Пакістану Азіф Алі Зардары сустрэўся ў суботу ў Ісламабадзе з камандуючым арміяй генэралам Ашфакам Каяні – ў спробе нармалізаваць адносіны паміж грамадзянскай уладай і вайскоўцамі.

Прэзыдэнт Пакістану Азіф Алі Зардары сустрэўся ў суботу ў Ісламабадзе з камандуючым арміяй генэралам Ашфакам Каяні – ў спробе нармалізаваць адносіны паміж грамадзянскай уладай і вайскоўцамі. Аб падрабязнасьцях перамоў не паведамляецца.

Сёньня ж Каяні сустракаецца з прэм'ер-міністрам Юсуфам Раза Гілені.

У пятніцу ўвечары Лёндан і Ісламабад зьняпраўдзілі паведамленьні аб тым, што Гілені нібыта зьвяртаўся да брытанскага прадстаўніка ў Пакістане з просьбай дапамагчы прадухіліць вайсковы пераварот.

Раней у пятніцу пакістанскі прэм'ер зьвярнуўся да парлямэнту краіны па падтрымку, заявіўшы, што дэпутаты павінны зрабіць выбар "паміж дэмакратыяй і дыктатурай". У панядзелак у парлямэнце намечана галасаваньне па пытаньні аб даверы Гілені.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG