Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя арыштавала 10 тысяч асобнікаў «Витебского курьера»


Віктар Рамнёў
Віктар Рамнёў

Мінулай ноччу на пад’езьдзе да Віцебску супрацоўнікі ДАІ затрымалі машыну дырэктара «Витебского курьера» Віктара Рамнёва.


Паводле шэф-рэдактара газэты Вадзіма Баршчэўскага, машыну з накладам выданьня на дарозе адсочвалі:

«Спачатку затрымалі адну машыну, якой кіравала журналістка Юлія Канаплёва. Але газэты не знайшлі і склалі два пратаколы — за забруджаны нумар і нібыта пратэрмінаваны часовы талён.

Потым спынілі машыну Віктара Рамнёва, прычым затрыманьне праводзілі супрацоўнікі ДАІ, але кіравалі іхнымі дзеяньнямі невядомыя асобы з „грамадзянскай“ машыны. Аўтамабіль Віктара Рамнёва адправілі на штрафную стаянку, а наклад забралі».

Затрыманьне адбывалася на так званым «Варонаўскім кальцы» за 10 км ад Віцебску. Наклад машыны перавозілі з Смаленску, дзе «Витебский курьер» друкуецца — ён зарэгістраваны як расейскае друкаванае выданьне, але распаўсюджваецца ў Віцебску.

Верагодная прычына арышту накладу — матэрыял, прысьвечаны зьняволенаму старшыню Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG