Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 студзеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор’е:

У Беларусі — сонечнае надвор’е, тэмпэратура ад — 4 да +1
Не прапусьціце:

У галярэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37а) адбудзецца лекцыя гісторыка Захара Шыбекі «Скарбы беларускіх мястэчкаў: набыткі, страты, надзеі на адраджэньне».

У амбасадзе Літвы адбудзецца сустрэча, прысьвечаная Дню абаронцаў свабоды. Пачатак а 15 гадзіне.

У менскай Катэдры на плошчы Свабоды — задушная імша ў памяць Віталя Тараса, журналіста, які працяглы час быў супрацоўнікам Радыё Свабода і якога ня стала год таму. Пачатак а 18.30.

***

У вечаровым эфіры «Свабоды» — перадача «Падарожжы Свабоды». Летась вёска Пагост, што пад Туравым стала вядомай на ўвесь сьвет, дзякуючы рэйтынгу СНН пра месцы на плянэце, дзе лепш адзначыць Каляды. Ці сапраўды варта ехаць у такую далечу? Што там можна пабачыць? І што пачуць? Пра гэта чарговая перадача, якую падрыхтаваў Зьміцер Бартосік.

***

Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — прышліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія ўяўляюць цікавасьць для нашых чытачоў , на адрас svaboda@rferl.org
Таксама ў гэты дзень:

• 1510: Маскоўскае войска ўвайшло ў Пскоў, ліквідавана Пскоўская рэспубліка

• 1660 — Маскоўскае войска князя Хаванскага захапіла Берасьце.

• 1948 — У Менску савецкімі спэцслужбамі забіты Саламон Міхоэлс, тэатральны актор, старшыня Габрэйскага антыфашыстоўскага камітэту.

• 1991 — савецкія войскі бяруць штурмам будынак тэлецэнтру ў Вільні; адзначаецца ў Летуве як Дзень абаронцаў свабоды
У гэты дзень нарадзіліся:

1893 — Хаім Суцін, францускі мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжаньня

1927 — Ірына Міхайлаўна Быкава, жонка пісьменьніка Васіля Быкава, публікатар ягонай літаратурнай спадчыны.

1938 — Васіль Гроднікаў, журналіст, пазаштатны карэспандэнт «Народнай Волі». Быў знойдзены мёртвым 18 кастрычніка 2005 году у сваёй хаце. Незалежныя журналісты мяркуюць, што магчымае забойства журналіста магло быць зьвязана зь яго тагачаснай працай над матэрыялам, прысьвечаным кватэрным махінацыям у Маладэчне «Кідалы-3» — працягам сэрыі публікацыяў, дзе ўзгадваліся супрацоўнікі КДБ і МУС.

1940 —Міхаіл Марыніч, беларускі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

1961 — Генадзь Сагановіч, беларускі гісторык, археоляг

1972 — Віталь Шчэрба, беларускі спартовец, гімнаст, алімпійскі чэмпіён

У гэты дзень памерлі:

1593 — Сымон Будны, беларускі асьветнік, філёзаф, гісторык, паэт, дзеяч рэфармацыі

1885 — Іван Хруцкі, беларускі, польскі і расейскі мастак-партрэтыст
Цытата на памяць:

У аўтарытарным грамадзтве ўсё, што ні зрабіў бы дыктатар, у тым ліку ў сваім асабістым жыцьці, выклікае толькі адну рэакцыю — усенароднае захапленьне.
Віталь Тарас
Год таму ў загалоўках на сайце «Свабоды»:

Ператрус у даверанай асобы Саньнікава ў Наваполацку

Ператрусы на кватэрах журналістаў вядуць у адсутнасьць гаспадароў

"У СІЗА КДБ пад наглядам нават інтымная жаночая гігіена"

Financial Times: "Лукашэнка – дыктатар нон грата"

За відэаздымкі ля КДБ актывісту "прышылі" дробнае хуліганства
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG