Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мін'юст прыпыніў на месяц рэгістрацыю БХД


Міністэрства юстыцыі прыпыніла на месяц рэгістрацыю партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД).

Як паведаміў БелаПАН адказны сакратар аргкамітэту па стварэньні БХД Дзяніс Садоўскі, пра гэта гаворыцца ў лісьце Мін’юсту, які заснавальнікі БХД атрымалі 11 студзеня. «Прычыны прыпыненьня рэгістрацыі зь ліста незразумелыя. Мін’юст проста канстатуе факт прыпыненьня працэсу. Сёньня мы з гэтым будзем разьбірацца, а заўтра ладзім прэс-канферэнцыю, на якой усё агучым», — сказаў Садоўскі.

Устаноўчы зьезд партыі прайшоў 17 сьнежня 2011 году ў Менску. Сустаршынямі абраны Георгі Дзьмітрук, Віталь Рымашэўскі і Павал Севярынец. Дакумэнты на рэгістрацыю партыі былі пададзеныя 20 сьнежня.

Гэта ўжо чацьвёртая спроба рэгістрацыі партыі. Першая была зробленая ў 2009 годзе, яшчэ дзьве — у 2010-м. Ува ўсіх выпадках Мін’юст адмаўляў у рэгістрацыі арганізацыі, спробы абскардзіць гэтае рашэньне ў Вярхоўным судзе посьпеху ня мелі.
XS
SM
MD
LG