Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адкрылася выстава Яўгена Куліка


11 студзеня ў Менску ў галерэі «Беларт» адкрылася выстава Яўгена Куліка «Кніжнік». Яна прысьвечаная ўшанаваньню памяці мастака, які пакінуў гэты сьвет дзесяць гадоў таму.

У экспазыцыі прадстаўленыя аркушы з гравюрамі Куліка да кніг многіх клясыкаў беларускай літаратуры. Падчас адкрыцьця выставы была прэзэнтаваная кніга ўспамінаў пра Яўгена Куліка, са старонак якой мастак паўстае як неардынарная постаць найноўшага беларускага адраджэньня, адзін з ідэолягаў Беларускага народнага фронту, ініцыятар стварэньня мастакоўскай суполкі «Пагоня», адзін з аўтараў эталёну дзяржаўнага гербу Пагоня, нястомны зьбіральнік скарбаў нацыянальнае культуры.




З уступным словам — мастак Рыгор Сітніца
З уступным словам — мастак Рыгор Сітніца
Складальнікі Віктар Маркавец і Уладзімер Крукоўскі падпісваюць кнігі.
Складальнікі Віктар Маркавец і Уладзімер Крукоўскі падпісваюць кнігі.
Сястра Яўгена Куліка Тамара.
Сястра Яўгена Куліка Тамара.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG