Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітрыева выключылі з АГП


Андрэй Дзьмітрыеў
Андрэй Дзьмітрыеў

10 студзеня адбылося пасяджэньне Менскай гарадзкой рады Аб'яднанай гамадзянскай партыі.

У гэты вечар у партыю былі прынятыя новыя чальцы, зацьверджаная дата правядзеньня гарадзкой канфэрэнцыі, а таксама прайшло галасаваньне пра выключэньне з шэрагаў партыі Андрэя Дзьмітрыева, паведамляе сайт АГП.

Старшыня Менскай гарадзкой арганізацыі АГП Анатоль Паўлаў сказаў:

«Сёньня мы выключылі з партыі Андрэя Дзьмітрыева. Фармулёўка паводле статуту – за нанясеньне палітычнай шкоды партыі. А палітычная шкода відавочная. Возьмем мінулыя выбары. Упершыню партыя рашэньнем зьезду вылучыла свайго кандыдата ў прэзыдэнты. Пры гэтым Дзьмітрыеў, будучы ня проста шараговым сябрам партыі, а чальцом Нацыянальнага камітэту і кіраўніком Міжнароднай камісіі АГП, дэманстратыўна займаўся кіраўніцтвам штаба абсалютна іншага кандыдата. Як гэта разглядаць, як не палітычную шкоду? І другі момант – яго заява, якая прагучала па беларускім тэлебачаньні пасьля 19 сьнежня 2010 году. Трэба аддаць належнае Яраславу Раманчуку – пасьля сваёй заявы па БТ ён знайшоў у сабе мужнасьць, напісаў заяву і выйшаў з партыі. Дзьмітрыеў не палічыў гэта патрэбным. Не сумняваюся, ён яшчэ ўчыніць валтузьню вакол свайго выключэньня. Тым больш цяпер, калі агучыў свае пляны аб стварэньні левацэнтрысцкай партыі, што, дарэчы, ужо ідзе насуперак з ідэалёгіяй АГП. Ён павінен быў сам пайсьці, але не зрабіў гэтага. Таму рада прыняла такое рашэньне».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG