Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Саўміне скароцяць кожнага пятага


Колькасьць работнікаў апарата Савета міністраў Беларусі павінна паступова паменшыцца на 20%.

Дадзенае рашэньне утрымліваецца ў пастанове Саўміна N1784 «Аб арганізацыі работы па рэалізацыі пілётнага праекту ў апараце Савета міністраў», накіраванага «на павышэньне іх зацікаўленасьці ў выніках працы і замацаваньне ў Апараце высокакваліфікаваных спэцыялістаў», паведамляе Інтэрфакс.

Згодна з дакумэнтам, працоўная група павінна да «15 лютым 2012 года выпрацаваць прапановы аб аптымізацыі функцый, структуры і колькасьці работнікаў апарата, для забесьпячэньня паступовага зьмяншэньня да 20% колькасьці яго працаўнікоў».

Памяншэньне колькасьці работнікаў павінна быць забясьпечана на працягу 2012 года, «у тым ліку — за кошт вызваленьня пасад работнікаў, звольненых у сувязі з заканчэньнем тэрміну дзеяньня кантракту, адстаўкай, па дамове бакоў і іншых падставах».

Як адзначаецца ў пастанове, рабочай групай будзе вывучана магчымасьць правядзеньня аналягічнага пілётнага праекта ў двух-трох рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіраваньня, а таксама мясцовых выканаўчых і распарадчых органах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG