Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для палітвязьня Мікалая Статкевіча не прынялі мэдыкамэнты


Мікола Статкевіч
Мікола Статкевіч

У Шклоўскай калёніі № 17 не прынялі мэдыкамэнты для экс-кандыдата на прэзыдэнта, палітвязьня Мікалая Статкевіча ад яго жонкі Марыны Адамовіч.

Яна спрабавала перадаць мужу лекі, каб падрыхтаваць яго да этапу.

«Паколькі ён кашляе тры тыдні, то я спрабавала яму перадаць супрацькашлевыя сродкі, сардэчныя і гэтак далей. Спачатку сталі афармляць, паклікалі фэльчара, але ўсё ж не прынялі. Сказалі, што яму не патрэбна. 12 студзеня ў яго суд. Калёнія просіць перавесьці Мікалая ў турму. Ён пра гэта й сам казаў. 13-га плянуецца этап на Магілёў, і ён думае, што яго пастараюцца гэтым этапам адправіць», кажа Марына Адамовіч.

Ад 16 сьнежня Мікалай Статкевіч утрымліваецца ў памяшканьні камэрнага тыпу калёніі № 17. Судовая камісія прызнала яго злосным парушальнікам рэжыму. Былы кандыдат на прэзыдэнта асуджаны на шэсьць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG