Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі грамадзкі транспарт падаражэе сёлета ўдвая


Пры гэтым мэтро будзе даражэйшае за астатнія віды транспарту

У Менску ў 2012 годзе плянуецца дыфэрэнцыяваць тарыфы на праезд у грамадзкім транспарце: у мэтрапалітэне тарыф мяркуецца зацьвердзіць вышэйшы, чым у наземным грамадзкім транспарце.

Пра гэта паведаміў сёньня журналістам дырэктар дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў, паведамляе БЕЛТА.

Валерый Шкуратаў растлумачыў, што ў адпаведнасьці зь Бюджэтным кодэксам у сталіцы ў гэтым годзе неабходна будзе павысіць тарыфы на праезд да ўзроўню 70-працэнтнага пакрыцьця насельніцтвам выдаткаў на перавозкі. Цяпер пасажыры аплачваюць толькі 35% ад сабекошту. Гэта значыць, да канца 2012 году тарыфы на праезд у грамадзкім транспарце Менску павінны ўзрасьці ўдвая.

Сталічныя транспартнікі маюць намер вырашаць гэтую задачу паэтапна.

Па-першае, «Сталічны транспарт і сувязь» сумесна зь Міністэрствам транспарту распрацавала інавацыйны праект — новую мэтадалёгію разьліку кошту праезду, якая дазваляе выдаваць праязныя, у тым ліку на некалькі паездак. Менгарвыканкам гэтую прапанову ўзгадніў з аблвыканкамамі і накіраваў на разгляд у Савет Міністраў.

Па-другое, плянуецца ўвесьці розныя тарыфы на праезд у мэтро і ў наземным грамадзкім транспарце. «…У Маскве і ў Санкт-Пецярбургу кошт праезду ў мэтро на 10–15% вышэйшы, чым на наземным транспарце. Гэта абумоўлена выдаткамі на перавозкі з прычыны далёкасьці паездак і больш камфортных умоў. Таму разглядаем пытаньне павышэньня кошту праезду ў мэтро», — сказаў Валерый Шкуратаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG