Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 9  студзеня


НАДВОР'Е:

У Беларусі будзе пагодна, тэмпэратура да 7 градусаў марозу.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У судзе Ашмянскага раёну — слуханьне па цывільнай справе ў дачыненьні да Мікалая Ўласевіча, актывіста АГП, ініцыятара грамадзкай кампаніі «Астравецкая атамная — гэта злачынства». Справа заведзеная з пазову аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі. Пачатак у 11.00.

***
У вечаровым эфіры «Свабоды» — перадача «Праскі акцэнт». Тэма выпуску — "Што рабіць апазыцыі?"

Якія ёсьць падставы спадзявацца на посьпех на фоне сацыяльна-эканамічнай стабілізацыі? Якія высновы вынікаюць для апазыцыі з досьведу арабскіх рэвалюцыяў і расейскіх пратэстаў? Ці варта ёй ўдзельнічаць у сёлетніх парлямэнцкіх выбарах?

Над гэтымі пытаньнямі разважаюць прадстаўнік грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Віктар Івашкевіч, намесьнік кіраўніка грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Аляксандар Фядута і палітоляг Юры Чавусаў.

***
Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1522 — пачатак пантыфікату Адрыяна VI, 218-га папы рымскага (1522—1523).

1769 — на загад Кацярыны ІІ у Расеі ў абарачэньне ўвялі першыя папяровыя грошы — асыгнацыі.

1951 — афіцыйна быў адчынены будынак штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.

1993 — будынак менскага Архікатэдральнага касьцёлу імя найсвяцейшай Дзевы Марыі вернуты каталікам Менску.

1996 — распачаў працу Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь XIII скліканьня.


У гэты дзень нарадзіліся:

1801 — Восіп Кавалеўскі, беларускі філёляг, манголазнаўца.

1848 — Якуб Наркевіч-Ёдка, мэдык і прыродазнаўца.

1902 — Антон Жэбрак, беларускі генэтык, які быў прэзыдэнтам Акадэміі навук і ўсё жыцьцё займаўся сэлекцыяй пшаніцы ды грэчкі.

1906 — Андрэй Александровіч, паэт, перакладчык, крытык.

1982 — Кэтрын, герцагіня Кембрыдзкая, да шлюбу з прынцам Уільямам — Кейт Мідлтан.


У гэты дзент прамерлі:

1921 — Павал Чайка, беларускі вайсковец, удзельнік Слуцкага збройнага чыну.

2009 — Аркадзь Жураўскі, беларускі мовазнавец.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Час люстэрка, у якім кожны ўбачыць сябе, як іншага.

Алесь Разанаў

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Захворваньні, набытыя ў няволі

Створана Нацыянальная каардынацыйная Рада апазыцыі

Андрэя Пачобута хацелі запалохаць у КДБ

Беларусь – "прытулак для кібэр-злачынцаў"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG