Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрт: «Няма эканамічных прычын для зьмены кіраўніка Беларускай калійнай кампаніі»


Беларуская калійная кампанія абвясьціла пра спыненьне паўнамоцтваў генэральнага дырэктара Ўладзімера Нікалаенкі, паведамляе БЕЛТА.

Паводле прэсавай службы кампаніі, Нікалаенка сыходзіць «па ўзгадненьні бакоў». Выканаўцам абавязкаў генэральнага дырэктара прызначаны Міхаіл Касько, які быў намесьнікам генэральнага дырэктара па лягістыцы і фрахце.

Уладзімір Нікалаенка ўзначальваў ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» ад моманту яе заснаваньня — з красавіка 2005 году. Пры гэтым прэс-служба адзначае, што пасьля спыненьня паўнамоцтваў ягоная дзейнасьць больш ня будзе зьвязаная з кампаніяй.

Эканамічны аналітык Тацяна Манёнак: «Складана сказаць, якія матывы гэтай адстаўкі. Сёлета кампанія працуе даволі плённа. Пасьля некалькіх крызісных гадоў будзе атрыманая рэкордная валютная выручка прыкладна на 3,2 мільярда даляраў. Гэты год быў сапраўды вельмі ўдалы. Эканамічных прычын для зьмены кіраўніка няма.
якраз БКК стане асноўным трэйдэрам, які будзе рэалізоўваць калійныя ўгнаеньні і „Сільвініту“, і „Ўралкалію“, і „Беларуськалію“.

Але трэба разумець, што ўскладняюцца і задачы ў Беларускай калійнай кампаніі. У Расеі адбылося ўзбуйненьне галоўных кампаній, якія працуюць на рынку калійных угнаеньняў: „Сільвініт“ і „Ўралкалій“ аб’ядналіся. Цяпер яны таксама мяняюць схему продажу калійных угнаеньняў. І якраз БКК стане асноўным трэйдэрам, які будзе рэалізоўваць калійныя ўгнаеньні і „Сільвініту“, і „Ўралкалію“, і „Беларуськалію“. Нагадаю, што яшчэ нядаўна продажам калійных угнаеньняў „Сільвініту“ займалася Міжнародная калійная кампанія. Цяпер яна сыходзіць з рынку. Перад Беларускай калійнай кампаніяй паўстаюць больш сур’ёзныя, аб’ёмныя задачы.

Сярод акцыянэраў БКК дзьве расейскія кампаніі. Ня думаю, што гэтая адстаўка першай пэрсоны ня ўзгодненая зь беларускім бокам. Расейскі бок і беларускі мелі парытэтны ўдзел. Акцыянэрамі БКК на 50% зьяўляецца „Ўралкалій“ і на 50% беларускі бок (гэта 45 % у „Беларуськалію“ і 5% у Беларускай чыгункі). Канечне, абодва бакі ўзгаднялі гэтае рашэньне, але сапраўды цяпер „важкасьць“ расейскага боку павялічваецца за кошт аб’яднаньня „Ўралкалію“ і „Сальвініту“, хаця долі і не зьмяніліся».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG