Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд усталяваў нагляд за Парфянковым


Васіль Парфянкоў на прэзэнтацыі кнігі "Адзін дзень палітвязьня 2009-2011" 1 сьнежня ў Менску.
Васіль Парфянкоў на прэзэнтацыі кнігі "Адзін дзень палітвязьня 2009-2011" 1 сьнежня ў Менску.

5 студзеня судзьдзя суда Першамайскага раёна Менска Сяргей Бандарэнка, разгледзеўшы прадстаўленьне начальніка Першамайскага РУУС, устанавіў прэвэнтыўны нагляд за Васілём Парфянковым тэрмінам 12 месяцаў, паколькі былы палітвязень «на шлях выпраўленьня ня стаў».

Як нагадвае сайт праваабарончага цэнтру «Вясна», Васіль Парфянкоў пасьля вызваленьня з аршанскай папраўчай калёніі № 8, дзе адбываў пакараньне ў выглядзе чатырох гадоў пазбаўленьня волі за Плошчу-2010, быў пастаўлены на прафіляктычны ўлік у Першамайскім РУУСе па месцы жыхарства.

У прадстаўленьні УУС адміністрацыі Першамайскага раёна, дзе ставілася пытаньне пра прэвэнтыўны нагляд, указана, што пасьля вызваленьня з месцаў пазбаўленьня волі Парфянкоў «на шлях выпраўленьня ня стаў», «сыстэматычна парушае грамадзкі парадак, за што неаднаразова прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасьці».

У сувязі з прэвэнтыўным наглядам на працягу году ў дачыненьні да Васіля Парфянкова будуць дзейнічаць пэўныя абмежаваньні. Па-першае, ён абавязаны чатыры разы на месяц зьяўляцца ў орган унутраных спраў па месцы жыхарства для рэгістрацыі. Па-другое, яму забаронена пакідаць сваю кватэру з 20:00 да 06:00, за выключэньнем часу знаходжаньня па месцы сталай працы. Па-трэцяе, забаронены выезд за межы горада па асабістых справах без узгадненьня з органам унутраных спраў, які ажыцьцяўляе прэвэнтыўны нагляд.

Пастанова судзьдзі Бандарэнкі канчатковая і абскарджваньню ў касацыйным парадку не падлягае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG