Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскі абласны суд не апраўдаў актывістаў БХД


Берасьцейскі абласны суд пакінуў бязь зьменаў вырак каардынатарам аргкамітэту БХД Зьмітру Шурхаю і Алесю Чаркашыну.

Актывісты абскарджвалі вырак судзьдзі Маскоўскага райсуду Берасьця Тацьцяны Ўрбановіч, якая арыштавала актывістаў на 5 сутак за брыдкаслоўе каля будынка Маскоўскага РАУС.

Алесь Чаркашын кажа, што працэс па абскарджваньні гэтага выраку ў абласным судзе «быў імітацыяй»:

«Суд цягнуўся ўсяго 5–10 хвілін. Судзьдзя адразу быў нейкі агрэсіўны, як быццам яму папросту не хацелася займацца гэтай справай. Ён азнаёміўся з матэрыяламі справы, задаў для выгляду некалькі пытаньняў і сказаў, што пакідае рашэньне Маскоўскага суду ў сіле».

Актывіст кажа, што вырак яны будуць абскарджваць у Вярхоўным судзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG