Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трусаў: Мэта — думаць на тысячу гадоў наперад


Трусаў: Мэта — думаць на тысячу гадоў наперад
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:01 0:00
Наўпроставы лінк
Алег Трусаў — археоляг, гісторык беларускай архітэктуры, адзіны ў краіне выкладчык гісторыі філятэліі Беларусі. Кандыдат гістарычных навук. Палітык і грамадзкі дзеяч, старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Алег Трусаў нарадзіўся 7 жніўня 1954 году ў Амсьціславе Магілёўскай вобласьці. У 1976 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У пэрыяд з 1976 па 1992 гады працаваў у Беларускім рэстаўрацыйным праектным інстытуце загадчыкам аддзелу комплексных навуковых дасьледаваньняў. У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю.

З 1996 да сакавіка 1998 году — дэкан факультэту бібліятэчна-інфармацыйных сыстэмаў Беларускага ўнівэрсытэту культуры. Цяпер дацэнт катэдры гісторыі Беларусі і музэязнаўства.

У 1990–1996 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня. З 1990 па 1995 гады — намесьнік старшыні камісіі Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і ахове гістарычнай спадчыны. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазыцыі БНФ 11–12 красавіка 1995 году супраць арганізаванага Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму аб скасаваньні бел-чырвона-белага сьцяга, гербу «Пагоня» ў якасьці дзяржаўных сымбаляў, скасаваньня статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай мовы і эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.

У 1989 годзе Алег Трусаў выступіў адным з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы. У красавіку 1997 году абраны першым намесьнікам старшыні ТБМ. На VI зьезьдзе ТБМ 17 красавіка 1999 году абраны старшынём Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. На гэтай пасадзе застаецца дагэтуль.


Наўпроставы лінк

Архіў праекту

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG