Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масавыя пратэсты супраць новай Канстытуцыі ў Вугоршчыне




Лідэры апазыцыі лічаць, што новая Канстытуцыя і многія іншыя рашэньні ўраду кіраўніка «Фідэс» Віктара Орбана падрываюць дэмакратыю ў краіне, усталёўваюць палітычны кантроль з боку ўраду над судовай сыстэмай, цэнтральным банкам і мэдыямі.



Удзельнікі панядзелкавай маніфэстацыі несьлі плякаты з абвінавачваньнямі ўраду Орбана ва ўсталяваньні дыктатуры і называлі прэм’ера «Віктатарам».
«Гэтая Канстытуцыя разбурае сыстэму стрымак і процівагаў, якую мы стварылі пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму» — заявіў адзін з арганізатараў мітынгу, лідэр руху «Салідарнасьць» Шандар Шэкелі.

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан і старшыня Эўракамісіі Жозэ Мануэль Барозу заклікалі вугорскія ўлады зьмяніць некаторыя палажэньні новага асноўнага закону, якія абмяжоўваюць юрысдыкцыю Канстытуцыйнага суду, мяняюць выбарчую сыстэму на карысьць партыі «Фідэс» і ставяць пад пагрозу незалежнасьць цэнтральнага банку. Канстытуцыя таксама гарантуе права на жыцьцё з моманту зачацьця, што можа прывесьці да забароны абортаў.



Прадстаўнікі ўраду і партыі «Фідэс» абараняюць новую Канстытуцыю, кажучы, што яна адпавядае эўрапейскім і нацыянальным каштоўнасьцям. Канстытуцыя ўступіла ў дзеяньне нягледзячы на заклікі кіраўніцтва Эўразьвязу і Злучаных Штатаў не прымаць яе. Гэта стала прычынай прыпыненьня перамоваў паміж Міжнародным валютным фондам і Вугоршчынай.

Між тым эканамічнае становішча краіны застаецца даволі складаным, урад спадзяецца атрымаць ад МВФ крэдыт 10 мільярдаў эўра тэрміна на 2 гады. Але цяперашнія палітычныя варункі робяць пэрспэктыву гэтага няпэўнай.






Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG