Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Frankfurter Rundschau: «Удзелу Даніі ва ўсходняй палітыцы ніхто не чакае»


Ад 1 студзеня Данія заняла месца Польшчы ў якасьці краіны-старшыні ЭЗ. Каралеўству давядзецца мець справу з ключавой праблемай Зьвязу — крызісам эўразоны.

Што да ўдзелу Даніі ва ўсходняй палітыцы, то яго ніхто ўвогуле не чакае, мяркуюць эўрапейскія аглядальнікі. Адзначаецца, што сёньня ў ЭЗ асабліва незадаволеныя разьвіцьцём падзей у Беларусі і Ўкраіне. «Грошы на дэмакратызацыю ў рэгіёне бяруцца з ЭЗ ахвотна, аднак самой дэмакратыі і вяршэнства закону ў краінах усё меней», падае меркаваньні брусэльскіх чыноўнікаў нямецкае выданьне Frankfurter Rundschau.

Паводле нямецкіх экспэртаў, папярэдняя краіна-старшыня ЭЗ — Польшча, якая мяжуе зь Беларусьсю ды Ўкраінай, ня мела дастатковай свабоды дзеяньняў і шмат якія важныя пытаньні пакідаліся на рашэньне галоўных гульцоў — буйных дзяржаў.

«Пытаньне стасункаў з Кіевам і Менскам надалей адсоўвалася на другі плян, у сувязі, сярод іншага, з адсутнасьцю цікавасьці і палітычнага нюху што да Ўсходняй Эўропы ў такой вядучай краіны Зьвязу, як Францыя», піша Frankfurter Rundschau і працягвае: «Саміт „Усходняга партнэрства“ пры канцы верасьня ў Варшаве стаў увогуле сумнай падзеяй. З буйных краін ЭЗ толькі Нямеччына і Гішпанія былі прадстаўленыя сваімі першымі асобамі. З Рыму ды Капэнгагену на сустрэчу прыбылі ўвогуле сакратары.

Польскі ж прэм’ер Туск меў на мэце прадэманстраваць гэтай сустрэчай, што ЭЗ, нягледзячы на фінансавыя праблемы, не выпускае з-пад увагі сытуацыі з сваімі ўсходнімі суседзямі».

Аднак гэтага не адбылося.

Паводле польскага нацыянал-кансэрватыўнага палітыка, прадстаўніка «ПіС» Кшыштафа Шчэрскага, чые словы падае інтэрнэт-партал Onet.pl, тое, што «саміт „Усходняга партнэрства“ завяршыўся без выніковай дэклярацыі», — гэта «параза», а таксама «кампрамэтацыя польскай дыпляматыі і нечаканка для ўсходніх партнэраў, якіх дэклярацыя, складзеная ў апошні момант, засьпела зьнянацку».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG