Міністар юстыцыі Абдэльгамід Абдала заявіў, што паліцыя дзейнічала ў рамках закону, праводзячы расьсьледаваньне незаконнага фінансаваньня палітычнай дзейнасьці.
На мінулым тыдні ЗША заклікалі афіцыйны Каір спыніць перасьлед грамадзкіх арганізацый, якія атрымліваюць дапамогу ад амэрыканскіх фондаў «Нацыянальны дэмакратычны інстытут» і «Міжнародны рэспубліканскі інстытут». Вашынгтон намякнуў, што калі ціск на незалежнае грамадзтва ў Эгіпце працягнецца, гэта можа паставіць пад сумнеў атрыманьне краінай штогадовай амэрыканскай ваеннай дапамогі памерам 1.3 мільярда даляраў.
Акрамя таго, ўлады Эгіпту сёньня выдалі ўказ аб паскарэньні працэсу парлямэнцкіх выбараў, ён завершыцца 22 лютага, а не 12 сакавіка, як плянавалася раней. 28 лютага адкрыецца першая сэсія новага парлямэнту.