Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У новым годзе нічога добрага ня будзе. Вы ж разумееце хто пры ўладзе”


Спадар: Тое ж самае, што і сёньня маем. Лепш ня стане. Мы станем Паўночна-заходнім краем Расеі”.

Спадарыня сталага веку: “Напэўна мінецца крызіс праз які мы троху бядуем. Потым у нас напэўна ўсё будзе добра. Пэнсію нам жа даюць. Ня так многа, але хапае пакуль на хлеб, на соль, на малако. Вялікіх пераменаў ня будзе”.

Спадар: “Зь цяперашнім кіраўніцтвам нічога добрага ня будзе. Як гаворыцца: “Усё горш і горш становіцца”.

Спадар: “Магчыма палепшыцца, а магчыма й пагоршыцца становішча. Усё аднак ня так дрэнна як здаецца. Ёсьць жа ў нас даволі добрыя кантакты ў Расеі і Вэнэсуэле. Ну заробак, не магу сказаць, што на належным узроўні, але тым ня менш начальства імкнецца павысіць яго”.

Спадар: “Нічога добрага. Вы ж разумееце хто пры ўладзе. Нічога ня будзе. Ні якіх зьменаў. Толькі горш. Ну спадзяюся, што мо зьменіцца ў 2015 годзе, калі там выбары. Хочацца верыць і тое наўрад ці. Выйсьце адно зьвяржэньне ўлады”.

Спадарыня: “Вуй, ня ведаю. Хочацца спадзявацца на лепшае, прынамсі пра дрэннае ня хочацца думаць. Хочацца нейкай надзейнасьці, стабільнасьці. І ня хочацца думаць пра палітыку. Вось у гэтым я дакладна ўпэўненая. Хачу жыць, радавацца й любіць.
Ніякай палітыкі не хачу наагул. Нават гаварыць пра яе не хачу

”.

Спадар: “Нават не скажу. Цяжка адказаць. Усё неяк ідзе да горшага, мне здаецца”.

Спадар сталага веку: “У сьвеце цяпер дужа дрэнна. ”Расея й Амэрыка ўваходзяць у нешта накшталт халоднай канфрантацыі. Калі выберуць Пуціна, то напэўна такая палітыка будзе працягвацца. Мы ж на дзевяноста працэнтаў залежым ад Расеі. Мы як былі пад усходнім уплывам так і застанёмся”.

Спадарыня: “Я думаю, што будзе лепш. У людзей зьявіцца больш надзеі, упэўненасьці. Я далёкая ад палітыкі, таму я веру ў лепшае. На дадзены момант мяне неяк усё задавальняе”.

Малады спадар: “Я спадзяюся на лепшае ў фінансавым пляне. Хаця б, каб стабільнай была эканоміка”.

Спадар сталага веку: “Хутка будуць парлямэнцкія выбары. У гэтым пытаньні амаль нічога ня зьменіцца. Я ня бачу ў нашым грамадзтве палітыкаў, якія валодаюць сытуацыяй у краіне. У эканоміцы нас чакаюць рэвалюцыйныя зьмены. У наступным годзе нас чакае зьмяншэньне цаны на газ удвая. Наша прадукцыя будзе прадавацца па меншым цэнам і будзе канкурэнтнай на ўсясьветных рынках”.

Спадар: “Я думаю, што нічога добрага. Жыць цяжка стала”.

Спадарыня: “Каб хоць цэны спыніліся, заробкі павысіліся. Людзі, каб падабрэлі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG