Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы год


Старыя знаёмцы Саўка ды Грышка сабраліся за навагоднім сталом і выказваюць свае пажаданьні.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:43 0:00
Наўпроставы лінк



Саўка:
Здрастуйце, рабяты,
Дзяўчаты і іх радзіцелі.
Мы сьлягка памяты,
І эта не ўдзівіцельна.

Грышка:
Каляды ўжо мінулі,
Наперадзе Новы год.
Жадаем, каб дасягнулі
Вы ўсе ўсяго, усяго!

Рэфрэн (разам):
На стале ўсяго даволі,
Ўсё плыве ў рот.
У гэтым годзе мы на волі
Стрэнем новы год.
Летась мы былі ў астрозе –
Сум там і смурод.
Ну, а зараз на “Свабодзе”
Стрэнем Новы год.

Саўка:
Жылаем пабольшэ дзенег,
І штоб быў кар’ерны рост.
І есьлі ты дажэ бязьдзельнік,
Заняў штоб высокі пост.

Грышка:
Хай зьмены прынясе нам
Нарэшце Новы год.
Жадаем вам вызваленьня,
Каб скінуць хутчэй прыгнёт.

Рэфрэн.

Саўка:
Жылаем, штоб вы налілі
І выпілі за усьпех.
І жоны штоб не пілілі
Нас всех, нас всех, нас всех.

Грышка:
Таму выпівайце ды ешце,
Суседзі, сябры, сваякі.
Хай зьдзейсьніцца цуд нарэшце,
Самі ведаеце, які.

Рэфрэн.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG