Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: пікет супраць бюракратыі


Мікола Чарнавус
Мікола Чарнавус

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус падаў заяўку ў гарвыканкам на правядзеньне пікету нязгоды з тым, што чыноўнікі адмаўляюцца прадставіць юрыдычны адрас у сувязі з рэгістрацыяй грамадзкага аб’яднаньня «Кабзар».

Спадар Чарнавус пазначыў у сваёй заяўцы, што будзе выказваць пратэст «супраць бюракратызму чыноўнікаў, якія ведаюць, што вольныя плошчы для офісаў у Баранавічах ёсьць, але іх не прадстаўляюць грамадзкім аб’яднаньням».

Мікола Чарнавус у сваёй заяўцы абяцае, што «на пікеце ня будзе плякатаў за зьвяржэньне прэзыдэнта і ўраду». Прадпрымальнік кажа, што падчас акцыі будуць разгорнутыя плякаты «Чыноўнікі супраць сяброўства між народамі», «Дазвольце паставіць помнік Тарасу Шаўчэнку ў Баранавічах да 200-годзьдзя яго нараджэньня».

Пікет плянуецца 25 студзеня з 13 да 15 гадзінаў у старым парку ў Баранавічах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG