Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Севярынца адпусьцілі дадому адсьвяткаваць 35-годзьдзе


28 сьнежня палітвязень Павал Севярынец паедзе ў першы за паўгоду адпачынак.

Але дома ён прабудзе нядоўга: 1 студзеня ён ужо мусіць быць зноў на «хіміі» ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну.

Кіраўніцтва спэцкамэндатуры № 7 дазволіла Паўлу Севярынцу паездку дахаты, як ён мяркуе, толькі таму, каб пазьбегнуць масавага прыезду гасьцей на ягоны Дзень народзінаў: 30 сьнежня палітыку споўніцца 35 гадоў.

Паводле закону, «хімік» мае права на адпачынак штомесяц, але дагэтуль Паўлу Севярынцу ніводнага разу не давалі магчымасьці скрыстацца гэтым правам.

16 траўня 2011 года Павал Севярынец быў асуджаны за арганізацыю пасьлявыбарчых пратэстаў на тры гады «хіміі» і быў накіраваны адбываць пакаранне ў вёску Куплін Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG