Дакумэнт падпісалі прадстаўнікі 14 рэгіянальных партыйных і грамадзкіх арганізацыяў, у тым ліку Аб’яднанай грамадзянскай партыі, партыі левых «Справядлівы сьвет», Партыі БНФ, Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, БХД, руху «Разам», Маладога фронту, кампаніі «Гавары праўду».
У пагадненьні сказана, што «зьмена створанага Аляксандрам Лукашэнкам аўтарытарнага рэжыму можа адбыцца толькі пры ўмове аб’яднаньня намаганьняў усіх дэмакратычных сілаў Беларусі».
Падпісанты лічаць, што ўдзел кандыдатаў ад дэмакратычных арганізацый у выбарах магчымы толькі пры ўмове «вызваленьня ўсіх палітзьняволеных, уключэньня ў склад выбарчых камісіяў прапанаваных прадстаўнікоў ад апазыцыі». У іншым разе кандыдаты ў дэпутаты ад дэмакратычных арганізацыяў «адмовяцца ад удзелу ў так званай выбарчай гонцы й арганізуюць у сваіх акругах кампанію байкоту».
Некаторыя падпісанты пакінулі пад пагадненьнем заўвагі. У прыватнасьці, пра тое, што ўдзельнічаць у выбарах можна толькі пры ўмове прывядзеньня ў адпаведнасьць Выбарчага кодэксу Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Прадстаўнікі моладзевых суполак выступаюць за тое, каб пагадненьне не распаўсюджвалася на тых сяброў арганізацыі, якія захочуць удзельнічаць у выбарах у якасьці прыватных асобаў.
«Гэта пакуль першы крок дэмакратычных арганізацыяў на шляху выпрацоўкі адзінай пазыцыі ў кампаніі „Парлямэнцкія выбары“. Пойдзем на выбары адзінай камандай — будзе й пералом», — лічыць старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў.