Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці пусьцяць Бяляцкага на пахаваньне бацькі?


24 сьнежня пасьля цяжкай хваробы пайшоў з жыцьця бацька зьняволенага старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага — Віктар Бяляцкі.

У апошні час, калі стан здароўя спадара Віктара значна пагоршыўся, родныя прыклалі ўсе намаганьні, каб атрымаць дазвол на сустрэчу бацькі з сынам, каб яны змаглі яшчэ разьвітацца пры жыцьці. Аднак гэтая сустрэча так і не адбылася.
Ці дазволяць цяпер Алесю правесьці бацьку ў апошні шлях?

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч лічыць малаверагодным тое, што Алеся Бяляцкага выпусьцяць на пахаваньне бацькі. Паводле Стэфановіча, «там замкнёнае кола:адны сьпісваюць на іншых. І ніхто рашэньне не прымае».

"Тут проста па чалавечы людзі зьвярнуліся з такой просьбай і вось так у нас рэагуюць на такія звароты. Суд Першамайскага раёна напісаў дазвол на спатканьне, але гэтае рашэньне было невыканальнае. Бо абавязкі па забесьпячэньні этапаваньня, канваяваньня і перавозкі ўскладаліся невядома на каго. Хадзілі ва ўсе службы МУС, у службу канваяваньня Менгарвыканкаму, ДВП. Там заявы прымалі, але ніхто не прыняў ніякага рашэньня. Альбо проста адмаўлялі. У ДВП сказалі, што прадугледжваецца спатканьне з асобамі, якія ўтрымліваюцца пад вартай у СІЗА ў адмыслова абсталяваных памяшканьнях на тэрыторыі сьледчага ізалятару, іншае не прадугледжана. Першаснае рашэньне суда ўскладала абавязкі па канваяваньню і перавозцы на адміністрацыю турмы №8. Мы езьдзілі ў турму, размаўлялі з адміністрацыяй турмы. Там сказалі, што ня маюць такіх службаў і самі па сабе яны не забясьпечваюць ні канваяваньне, ні перавозку, ні этапаваньне. Маўляў, гэта ўсё робіцца службай Менгарвыканкаму. Вось так мы паміж ведамствамі тыкаліся некалькі дзён і нічога не дамагліся. Сваякі зьвярталіся з просьбай чалавечай".

Жонка Бяляцкага Натальля спрабавала патрапіць сёньня ў Міністэрства ўнутраных спраў, але.ў міністэрстве яе не прынялі і накіравалі ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў.






Натальля Пінчук
Натальля Пінчук
У ДВП Натальля пакінула заяву з просьбай дазволіць Алесю разьвітацца з бацькам.

"Але яны кажуць, што хутчэй за ўсё адказ будзе адмоўны, бо няма прававых нормаў, каб гэта рэалізаваць. Зноў жа спасылаюцца на суд Першамайскага раёна, за якім замацаваны зараз Алесь. У судзе сёньня выходны і ў гэту ўстанову не патрапіць. Такім чынам сытуацыя безвыходная. У вуснай форме мне сказалі, што будзе адмова. Я, канечне, паспрабую схадзіць у суд у панядзелак, калі яшчэ ня будзе пахаваньне. Але ўлічваючы папярэднія свае візыты і стаўленьне судзьдзі да гэтага пытаньня, спадзявацца на нешта не даводзіцца".

Паводле Натальлі, пахаваньне Віктара Бяляцкага адбудзецца на могілках у Сьветлагорску, там дзе пахаваная маці Алеся Бяляцкага.

Калегі і сябры выказваюць спачуваньні палітвязьню, а таксама сваякам Алеся Бяляцкага з прычыны сьмерці бацькі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG