Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уганараваныя ляўрэаты прэмій ПЭН-цэнтру


Традыцыйна прыканцы году Беларускі ПЭН-цэнтар назваў імёны ляўрэатаў прэмій імя Алеся Адамовіча і Францішка Багушэвіча.

Cёлета імі сталі чатыры творцы — па два на кожную прэмію.

Прэміяй Алеся Адамовіча ўганараваныя журналіст і публіцыст Аляксандар Тамковіч — за кнігу-інтэрвію зь вядомымі беларусамі «Без палітыкі», а таксама Мікалай Мельнікаў — стваральнік музэю Васіля Быкава ў Горадні.

Ляўрэаткай прэмія Багушэвіча стала паэтка, эсэістка Людміла Ўрублеўская за раман «Сутарэньні Ромула», другая частка ўзнагароды ўручаная Зьмітру Санько — стваральніку і галоўнаму рэдактару кніжнай сэрыі «Нашы славутыя землякі».


Ляўрэатамі прэміі ПЭН-цэнтру ў розныя гады былі Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Уладзімер Арлоў, Сяргей Дубавец ды іншыя.
Андрэй Хадановіч і Ўладзімер Арлоў узнагароджваюць Зьмітра Санько.
Андрэй Хадановіч і Ўладзімер Арлоў узнагароджваюць Зьмітра Санько.
Зьміцер Санько
Зьміцер Санько
Узнагароду прымае Людміла Рублеўская.
Узнагароду прымае Людміла Рублеўская.
Людміла Рублеўская.
Людміла Рублеўская.
Аляксандар Тамковіч (зьлева) гутарыць з Уладзімерам Сіўчыкавым.
Аляксандар Тамковіч (зьлева) гутарыць з Уладзімерам Сіўчыкавым.
Сярод гледачоў — дачка Алеся Адамовіча Натальля.
Сярод гледачоў — дачка Алеся Адамовіча Натальля.
XS
SM
MD
LG