Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар Сікорскі палітвязьням: увесь дэмакратычны сьвет з вамі


Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі накіраваў сьвяточныя віншаваньні беларускім палітвязьням ды лідэрам апазыцыі

«Нягледзячы ні на што, жадаю Вам і Вашым сем’ям, што засталіся ў адзіноце, удалых Калядаў. Сьвята Божага Нараджэньня — гэта час, які мы бавім з блізкімі. Вам такой магчымасьці не далі, але Вашая адважная пазыцыя нясе надзею іншым беларусам», — напісаў кіраўнік МЗС Польшчы ў адмысловым віншаваньні, што было накіраванае беларускім палітвязьням.

«Увесь дэмакратычны сьвет з вамі. Паводле польскай традыцыі, у часе каляднай вячэры адно мейсца трэба пакінуць вольным. Сёлета гэтае вольнае мейсца будзе нагадваць мне менавіта пра маіх беларускіх сяброў», — напісаў Радаслаў Сікорскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG