"Яны перад законам роўныя. Па-другое, магу памілаваць чалавека, які да мяне зьвярнуўся. Ня зьвернуцца — будуць сядзець у турме".(Апошнюю фразу паўтарыў двойчы).
Жонка Статкевіча: «Што б ён ні казаў, у яго няма рэсурсаў трымаць іх яшчэ па 5 год»
«Падаваць такое прашэньне Мікола ня будзе адназначна, гэта нават не абмяркоўваецца. Пра якое прашэньне ён кажа, калі людзі невінаватыя?! За гэты год ён ужо столькі нагаварыў, што я не лічу гэта вартым камэнтаваць. Але я ня думаю, што ў яго ёсьць столькі рэсурсаў і мажлівасьцяў, каб утрымліваць іх там яшчэ па 5 год. Дакладней, скажу, што перакананая: няма ў яго такіх рэсурсаў і такога часу».
Маці Саньнікава: "Ад гэтых людзей іншага адказу чакаць было немагчыма"
"Ня думаю, што сын будзе зьвяртацца з такім прашэньнем, як не зьвяртаўся дагэтуль. Ён не прызнае сябе вінаватым, а таму пра якое прашэньне можна казаць? Што тычыцца адказу Лукашэнкі…Калі ён лічыць, што невінаватых можна трымаць ў турме, ды яшчэ і зьдзекавацца зь іх маральна і фізычна, як з майго сына, то гэта сьведчыць пра стан душы чалавека. Ад гэтых людзей, якія зараз пры ўладзе ў нашай краіны, іншага адказу чакаць было немагчыма".