Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь на пахаваньні Гаўла будуць прадстаўляць дыпляматы


Беларускія афіцыйныя асобы ня будуць прысутнічаць на пахаваньні ў Празе былога прэзыдэнта краіны Вацлава Гаўла.

Як паведаміў Свабодзе прадстаўнік МЗС Беларусі Андрэй Савіных, з улікам фармаваньня жалобных мерапрыемстваў, прадстаўленых чэскім бокам, узгоднены ўдзел на ўзроўні дыпляматычнага прадстаўніцтва.

Беларускую дыпмісію ў Чэхіі ўзначальвае пасол Васіль Марковіч.

Кіраўніцтва Беларусі не накіроўвала афіцыйнага спачуваньня блізкім Вацлава Гаўла, хоць у той жа дзень Аляксандар Лукашэнка выказаў спачуваньне ўраду і народу Паўночнай Карэі у сувязі зь сьмерцю кіраўніка краіны Кім Чэн Іра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG