Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеву не далі перадаць кветкі для дзяўчат з «Femen»


Уладзімер Някляеў пад украінскім пасольствам. Фота <a href="http://zapraudu.info/ukrainskoe-posolstvo-otkazalos-prinimat-cvety-dlya-femen-foto-video/">zapraudu.info</a>.
Уладзімер Някляеў пад украінскім пасольствам. Фота <a href="http://zapraudu.info/ukrainskoe-posolstvo-otkazalos-prinimat-cvety-dlya-femen-foto-video/">zapraudu.info</a>.

Экс-кандыдат у прэзыдэнты, лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў разам з былымі палітвязьнямі Сяргеем Казаковым, Дзьмітрыем Драздом і Паўлам Вінаградавым паспрабаваў перадаць у амбасаду Ўкраіны букет белых і чырвоных ружаў для актывістак жаночага руху «Femen», якія 19 сьнежня ўдзельнічалі ў акцыі ля будынку КДБ у Менску.

Аднак, як расказаў спадар Някляеў, ніхто з прадстаўнікоў дыпляматычнай місіі да іх так і ня выйшаў. Паэту ўдалося пагаварыць праз дамафон толькі зь дзяжурным па амбасадзе, які спаслаўся на тое, што нікога з адказных супрацоўнікаў на працы няма, а ён не ўпаўнаважаны сыходзіць са свайго месца.

Як кажа спадар Някляеў, давялося пакінуць букет у агароджы, а ўдзячнасьць мужным дзяўчатам перадаць у вуснай форме:

«Мы хацелі перадаць для ўкраінскіх дзяўчат, якіх у Беларусі жорстка абразілі, зьдзекаваліся, гэты букет — знак нашага захапленьня іх мужнасьцю. А таксама прынесьці прабачэньні за тыя дзеяньні, якія дапусьцілі ў адносінах да жанчын беларускія ўлады. Няхай ва Ўкраіне ведаюць, што ня ўсе беларусы моўчкі прыглынаюць любое злачынства, што мы не пакорны статак, над якім можна глуміцца».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG