Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто будзе прадстаўляць Беларусь на пахаваньні Гаўла?


Пытаньне пра тое, хто будзе прадстаўляць Беларусь на пахаваньні Вацлава Гаўла, у гэты момант разглядаецца.

Пра гэта паведаміў карэспандэнту «Свабоды» прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Паводле мэдыяў, расейскую дэлегацыю на пахаваньні былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла ўзначаліць упаўнаважаны па правах чалавека Ўладзімер Лукін. Прадстаўніком прэзыдэнта Польшчы Браніслава Камароўскага на пахаваньні Вацлава Гаўла будзе былы кіраўнік польскай дзяржавы Лех Валэнса.

Сваю прысутнасьць на пахаваньні былога прэзыдэнта Чэхіі пацьвердзілі многія дзеючыя кіраўнікі дзяржаваў, у тым ліку прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі, прэм'ер міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран, прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі і іншыя.

Урад Чэхіі аб’явіў трохдзённую жалобу ў сувязі са сьмерцю былога прэзыдэнта краіны Вацлава Гаўла. Яго пахаваньне адбудзецца 23 сьнежня.

Вацлаў Гавэл памёр 16 сьнежня на 76-м годзе жыцьця.

У 1989 годзе Гавэл быў адным зь ініцыятараў стварэньня «Грамадзянскага форуму», які стаў галоўнай апазыцыйнай сілай у Чэхіі.

На сумесным пасяджэньні абедзьвюх палат Фэдэральнага сходу Чэхаславацкай сацыялістычнай рэспублікі 29 сьнежня 1989 году Гавэл быў аднагалосна абраны прэзыдэнтам, а ў 1993 годзе стаў прэзыдэнтам незалежнай Чэхіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG