Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальнік калёніі ня даў Халіп сустрэцца з Саньнікавым


Ірына Халіп, архіўнае фота
Ірына Халіп, архіўнае фота

Ірыне Халіп адмоўлена ў спатканьні з мужам, экс-кандыдатам у прэзыдэнты Андрэем Саньнікавым.

21 сьнежня журналістка наведала калёнію «Віцьба-3» пад Віцебскам, дзе ёй паводле закону належала кароткатэрміновае спатканьне з мужам. Аднак у папраўчай установе ад яе прынялі толькі перадачу, а сустрэчу не дазволілі.

Паводле Ірыны Халіп, адказнасьць за такое рашэньне цалкам узяў на сябе начальнік калёніі Віталь Агністыкаў. Як сказала Ірына Халіп у інтэрвію сайту «Хартыя-97», турэмны чыноўнік зазначыў, што Саньнікаву «немэтазгодна цяпер кантактаваць зь зьнешнім сьветам».

Спадарыня Халіп перакананая, што забарона ў кантактах з Андрэем Саньнікавым для родных і адвакатаў ня можа быць асабістай ініцыятывай абмежаванага ў манэўрах начальніка калёніі. На яе думку, у гэтым пытаньні Агністыкаў наўпрост падпарадкоўваецца камандам вышэйшых органаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG